Віцебскія ўлады забаранілі шэсце і мітынг на Дзень Волі
Арганізатары збіраюцца аспрэчыць гэтае рашэнне ў судзе.
Як паведамляе Радыё Свабода, чыноўнікі спасылаюцца на тое, што акцыі планаваліся не ў тых месцах, якія вызначаныя раённымі адміністрацыямі.
Нагадаем, што 25 сакавіка традыцыйна адзначаюцца ўгодкі абвяшчэння ў 1918 годзе дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.