ВНУ пачалі публікаваць новыя кошты на навучанне

Як паведамляе агенцтва БелаПАН, кошт навучання ў БДУ на дзённай форме за год з 1 чэрвеня складае ад 9 мільёнаў 335 тысяч рублёў да 12-ці з паловай мільёнаў. За завочнае навучанне трэба заплаціць мінімум 4 мільёны.

Апублікаваў новыя кошты і Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. Тут кошт навучання на дзённай форме пачынаецца ад 6 мільёнаў 454 тысяч.

Крыху больш у БДУіРы. Тут кошты пачынаюцца ад 8 мільёнаў за год навучання. Столькі ж прыйдзецца заплаціць за курс у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Нагадаем, што 5%-ае павелічэнне кошту навучання ў ВНУ і ССНУ звязанае з павышэннем тарыфнай стаўкі першага разраду. У гэтым навучальным годзе кошт навучання ўжо павышаўся тры разы.