Войскі Кадафі паспяхова супрацьстаяць паўстанцам у Трыпалі
Апазіцыя пакуль не здолела замацавацца ў сталіцы.
Войскі, верныя Муамару Кадафі, працягваюць аказваць супраціўленне паўстанцам у Трыпалі. Першыя поспехі апазіцыі аказаліся пасткай — элітныя часткі лівійскай арміі спачатку ўпусцілі паўстанцаў у Трыпалі, а потым пачалі весці з імі баі на вуліцах горада. Аперацыяй кіруе сын Кадафі, Сейф-аль-Іслам, паведамляе ВВС. Раней паведамлялася аб тым, што ён трапіў у палон. Пад кантроль праўладных сіл вярнуўся тэлецэнтр — па тэлебачанні транслююць заклікі змагацца супраць захопнікаў і войскаў НАТА.
Разам з тым застаецца невядомым лёс самога Муамара Кадафі. Апошні раз ён звяртаўся да свайго народу больш за суткі таму.