Вольга Гаварцова прайграла ў другім раўндзе AustralianOpen
Беларуская тэнісістка выбыла з адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне.
Як паведамляе БЕЛТА, у паядынку другога раўнда Гаварцова прайграла кітайскай тэнісістцы На Лі ў двух сэтах — 1:6, 5:7. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 22 хвіліны. Нагадаем, што ў першым матчы адзіночнага разраду наша суайчынніца выйграла ў францужанкі Палін Парменцтье — 2:6, 6:3, 6:2.
Цяпер Гаварцова выступіць у парным разрадзе. Яе партнёркай будзе расійская тэнісістка Вера Душэвіна.
Фота — interfax.by