Вольга Гаварцова выйшла ў другі круг "Ралан Гарос"

Наступнай саперніцай нашай тэнісісткі будзе 11-я ракетка свету францужанка Марыён Барталі, якая перамагла на старце Анну Тацішвілі з Грузіі.


Найвышэйшым дасягненнем Гаварцовай на гэтым турніры "Вялікага шлема" з'яўляецца выхад у трэці раўнд у 2008 і 2009 гадах, нагадвае БелаПАН.

 
24 траўня ў барацьбу ўступаюць Настасся Якімава, якую чакае сустрэча з бельгійкай Кім Клейстэрс, і Вікторыя Азаранка — яе саперніцай будзе чэшка Андрэа Главачкава.