Вольга Гаварцова выйшла ў фінал парнага разраду на турніры ў Мемфісе

Як інфармуе БелаПАН, у жаночым беларуска Вольга Гаварцова разам з расіянкай Верай Душэвінай выйшлі ў фінал парнага разраду. У паўфінале яны абыгралі латвійска-расійскі дуэт Ліга Дэкміерэ — Надзея Пятрова.

У мужчынскім турніры дуэт беларуса Максіма Мірнага і канадца Дэніэля Нестара выйшаў у паўфінал. У чвэрцьфінальнай сустрэчы гэтыя тэнісісты здолелі зламаць супраціў амерыканскай пары Раян Харысан — Дэніс Кудла. У паўфінале беларус і канадзец згуляюць з яшчэ адным амерыканскім дуэтам Джон Існэр — Сэм Куэры.