Вольга Гаварцова выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Бірмінгеме

Учора яны выйгралі ў аўстралійкі Кейсі Дэлаква і Шанэль Схееперс з Паўднева-Афрыканскай Рэспублікі. У вырашальным матчы беларуска-расійскі дуэт сустрэнецца з італьянкамі Сарай Эрані і Рабэртай Вінчы, паведамляе БелаПАН.

Тым часам на тэнісным турніры ў Лондане беларус Максім Мірны і канадзец Дэніэл Нестар прайгралі ў паўфінале індыйцам Махешу Бхупаці і Леандэру Паесу.