Войскі АДКБ адпрацоўваюць дзеянні пры масавых беспарадках

“Радыё “Свабода” са спасылкай на прэс-сакратара Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Уладзіміра Зайнетдзінава апісвае сцэнар, па якім праходзяць вучэнні. У дзяржаве “С” паўстаў крызіс, справакаваны міжнароднымі экстрымісцкімі і тэрарыстычнымі арганізацыямі. У краіне пачаліся масавыя беспарадкі, як гэта звычайна бывае ― з пагромамі гандлёвых комплексаў і крамаў. Міліцыя апынулася бездапаможнай, таму кіраўнік дзяржавы “С” звярнуўся па дапамогу ў Савет калектыўнай бяспекі АДКБ.

У вучэннях удзельнічаюць міратворцы з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

15 кастрычніка пачынаецца наступная ― актыўная фаза вучэнняў. Падчас яе войскі АДКБ навучацца раз’ядноўваць канфліктоўцаў і кантраляваць умовы замірэння.