Вялікабрытанія высылае ўсіх іранскіх дыпламатаў

Міністр замежных спраў паведаміў, што распарадзіўся аб неадкладным закрыцці амбасады Ірана ў сталіцы Вялікабрытаніі.

Напад на брытанскае пасольства ў Тэгеране адбыўся пасля таго, як Лондан вырашыў накласці на Іран дадатковыя санкцыі ў сувязі з яго ядзернай праграмай. Раней іранскі парламент прагаласаваў за тое, каб панізіць узровень дыпламатычных кантактаў са Злучаным Каралеўствам, паведамляе ВВС.