Выбары прэзідэнта Расіі адбудуцца 4 сакавіка 2012 года
Гэтую дату прызначыў Савет Федэрацыі.
Пастанова Савета Федэрацыі аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў набудзе моц пасля яе публікацыі ў "Российской газете" ці "Парламентской газете". Як паведамляе РІА "Новости", гэта павінна адбыцца не пазней чым праз пяць дзён пасля рашэння пра прызначэнне даты выбараў.
З моманту публікацыі пастановы стартуе выбарчая кампанія.