Вынікі футбольных матчаў цяпер прадказвае васьміног Паўлік
Празорлівы малюск жыве ў Алушце. Ён пакуль памыліўся толькі двойчы, калі прадказаў украінскаму “Шахцёру” і брытанскаму “Манчэстэру” перамогу над “Барселонай”.
Іспанцы, дарэчы, учора выйгралі Лігу чэмпіёнаў, хоць Паўлік меркаваў інакш.
Такім чынам, футбольныя фанаты і букмекеры цяпер прыслухоўваюцца да прароцтваў Паўліка, падаўжальніка справы славутага васьмінога Паўля з Нямеччыны, які памёр мінулай восенню. Апошні беспамылкова прадказваў вынікі ўсіх футбольных матчаў з удзелам нямецкай зборнай на леташнім чэмпіянаце свету.
Метад атрымання прадказанняў ад васьмінога-аракула наступны: да яго ў акварыум спускаюць дзве кармушкі, пазначаныя сімволікай каманд-сапернікаў. Якую з кармушак малюск абірае, тая каманда і выйграе, паведамляюць інфармагенцтвы.