Высокія грузінскія чыноўнікі ўцякаюць з краіны

Паводле звестак грузінскіх СМІ, браты Ахалая з’ехалі з Грузіі ў ноч на нядзелю 7 кастрычніка. Паведамляецца, што візы і замежныя пашпарты для сілавікоў прывезлі непасрэдна ў будынак міністэрства абароны. Адтуль браты раз’ехаліся на розных аўтамабілях. Куды яны скіраваліся, не ўдакладняецца.

Таксама па спасылкай на сацыяльныя сеткі, паведамляецца, што з Грузіі з’ехаў высокапастаўлены паліцэйскі чыноўнік Мегіс Кардава і міністр юстыцыі Зураб Адэішвілі. Паводле звестак “Эха Москвы”, краіну таксама пакінулі экс-міністр абароны Давід Кезерашвілі і кіраўнік парламенцкага камітэту па нацыянальнай бяспецы мінулага склікання Гіві Таргамадзэ.

Бача Ахалая, які з’яўляецца даўнім паплечнікам Міхаіла Саакашвілі, апынуўся напярэдадні парламенцкіх выбараў у цэнтры скандалу і быў адпраўлены ў адстаўку. Апазіцыя апублікавала матэрыялы, якія сведчылі пра катаванні і згвалтаванні ў тбіліскай турме, якія, як сцвярджалі аўтары кампрамату, ажыццяўляліся па асабістым загадзе экс-кіраўніка МУС, інфармуе Lenta.ru