Выступы беларусаў на Алімпіядзе 11 жніўня
У гэты дзень на Гульнях у Лондане разыграюць 32 камплекты ўзнагародаў.
На алімпійскі медаль будзе прэтэндаваць беларуская мастацкая гімнастка Любоў Чаркашына, якая выступіць у фінале індывідуальнага мнагабор’я. У кваліфікацыі яна паказала пяты вынік, інфармуе БЕЛТА. Таксама на ўзнагароды разлічваюць майстры спартовай хадзьбы: Іван Троцкі пройдзе дыстанцыю ў 50 км, а Анастасія Яцэвіч і Ганна Драбеня пройдуць 20 км.
На мужчынскім турніры па сучасным пяцібор’і Беларусь прадставяць Дзмітрый Мялях і Станіслаў Жураўлёў.
Таксама беларусы будуць удзельнічаць у фіналах спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ.