Выяўлены вірус, які тэрарызуе карыстальнікаў Facebook
Эксперты адной з антывірусных кампаній натрапілі на мадыфікацыю шкоднаснай праграмы Ice IX, якая выкрадае дадзеныя аб плацежных картах.
Патрапіўшы ў кампутар карыстальніка, праграма сочыць за тым, якія сайты наведвае карыстальнік папулярнай сацыяльнай сеткі. Як толькі ён спрабуе зайсці ў свой акаўнт, шкодная праграма ўстаўляе ў код старонкі электронную форму, у якую прапануе карыстальніку ўвесці свае імя, прозвішча, а таксама дадзеныя аб плацёжнай карце. Неабходнасць у падобнай інфармацыі зламыснікі матывуюць "дадатковымі мерамі бяспекі", паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, што на пачатак года колькасць карыстальнікаў Facebook перавысіла 845 мільёнаў. У Беларусі іх каля 354 тысяч.