Як ліквідавалі наступствы аварыі ў Тураве (фота)

У выніку, без вады засталіся 12 шматкватэрных дамоў (220 кватэр) і 434 прыватныя дамы, дзве школы, бальніца.

Як паведамляюць выратавальнікі, на месцы аварыі ў аўтамабілі рамонтнікаў адбылася разгерметызацыя кіслароднага балона, узнік пажар. Пацярпелі двое рабочых, яны шпіталізаваныя, машына ГАЗ-53 згарэла.

Прарыў на цэнтральнай вадаправоднай сетцы халоднай вады быў ліквідаваны ў 21.30, водазабеспячэнне было цалкам адноўленае.

Фота — 112.by