Януковіч наконт Лукашэнкі не выкажацца, але мяжу ўмацуе?
Афіцыйнай рэакцыі прэзідэнта Ўкраіны на нядаўнія ненарматыўныя выказванні кіраўніка Беларусі не будзе.
Пра гэта сайту "Левый Берег" паведаміў высокапастаўлены супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.
Чыноўнік таксама дадаў, што асабіста ён выступае за тое, каб Украіна ў аднабаковым парадку паставіла памежныя слупы на мяжы з Беларуссю.
Віктару Януковічу ўдалося яшчэ на пачатку прэзідэнцтва пераканаць беларускі бок ратыфікаваць дамову пра мяжу. Гэта не атрымлівалася ў Кучмы і Юшчанкі.
Наяўнасць такой дамовы было адной з умоваў ЕС напярэдадні падпісання плану дзеянняў з Украінай 22 лістапада мінулага года.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка назваў прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу казлом, а кіраўніцтва Украіны "вашывым".