Януковіча сустрэлі ў Вярхоўнай Радзе воклічамі "Юлі — волю!"

Цягам усяго яго выступу дэпутаты з фракцыі "Блок Юліі Цімашэнка — Бацькаўшчына" скандавалі "Юлі — волю!". Віктар Януковіч нейкі час не мог пачаць прамову, а пасля пачаў гаварыць пад воклічы апазіцыянераў. Сыходзіў прэзідэнт пад крыкі "Ганьба!", паведамляе УНІАН.