Японскі гол у браму беларускай алімпійскай зборнай (відэа)
Каманда Георгія Кандрацьева правяла ў Вялікабрытаніі таварыскі матч з алімпійскай зборнай Японіі.
Беларусы прайгралі з лікам 0:1. Адзіны гол японцы забілі пасля імклівай атакі на 81-й хвіліне.
Беларуская алімпійская зборная выступала ў наступным складзе: Гутар, Казлоў (Гаўрыловіч, 81), Паліцевіч, Кузьмянок, Вітус, Драгун (Зубовіч, 81), Бага, Гардзяйчук, Брэсан (Хвашчынскі, 76), Салавей (Алексіевіч, 62), Карніленка (Варанкоў, 62).
На 22 ліпеня запланаваны матч з адным з англійскіх клубаў.
Нагадаем, што алімпійскі турнір пачнецца для беларускай зборнай 26 ліпеня матчам з Новай Зеландыяй. 29 ліпеня каманда Георгія Кандрацьева згуляе з бразільцамі, 1 жніўня — з Егіптам. У чвэрцьфінал выходзяць дзве лепшыя каманды кожнай з чатырох груп.
Фота — goals.by