Японцы ведаюць, што рабіць з чарнобыльскай радыяцыяй
Адна з японскіх дабрачынных арганізацый прапануе ўладам Жытомірскай вобласці Украіны працягнуць праект па вырошчванні рапсу на забруджаных тэрыторыях.
Гэта дапаможа ачысціць іх ад радыяцыі, пераконваюць японцы. Падобны эксперымент ужо праходзіў у адным з раёнаў вобласці на працягу пяці гадоў і даў неблагія вынікі, паведамляе УНІАН.
Акрамя таго, дзякуючы эксперыменту, удалося вызначыць лепшыя гатункі рапсу і ўмовы, пры якіх адбываецца паскарэнне ачысткі зямлі ад радыяцыі.