Яраслаў Раманчук ажэніцца ў бліжэйшыя выходныя

На вяселле не запрашаюць ні журналістаў, ні фотарэпарцёраў. Яраслаў Раманчук тлумачыць гэта нежаданнем будучай жонкі ператвараць вяселле ў публічную падзею. Яго абранніцу завуць Алеся і гэта амаль усё, што аб ёй вядома. У цырымоніі возьмуць удзел каля 60 гасцей. Пераважна родныя і блізкія сябры маладых, паведамляе выданне “Тут і цяпер”. Пасля касцёла усе яны адразу накіруюцца ў рэстаран.

Яраслаў Раманчук выбраў для сваёй будучай жонкі не зусім звычайны вясельны падарунак. Замест пярсцёнка яна атрымае ад яго ноўтбук. Пасля вяселля яны накіруюцца ў падарожжа. Спадар Раманчук кажа, што з краінай пакуль не вызначыліся.