Яшчэ адзін дыпламат затрыманы ў Мінску п'яным за рулём
Ім стаў другі сакратар амбасады Венесуэлы.
За лета гэта ўжо другі выпадак затрымання замежнага дыпламата ў нецвярозым стане за рулём, паведамляе «Ежедневник». 2 ліпеня ў Мінску быў затрыманы п'яным за рулём Аudi Q7 аташэ пасольства Рэспублікі Італія ў Беларусі Маурыцыё Крацічэлі.