“Юнацтва” адправіла ў адстаўку галоўнага трэнера

У 30 гульнях чэмпіянату МХЛ “Юнацтва” набрала 14 ачкоў (розніца шайбаў 49-111) і знаходзіцца на апошняй 17-й пазіцыі ў Заходняй канферэнцыі. Каманда мае найгоршы працэнт (15,56%) набраных ачкоў сярод усіх 33 каманд групы “А” МХЛ.

У 30 паядынках “Юнацтва” атрымала толькі чатыры перамогі і рызыкуе не нагнаць страчанае на другім этапе турніру і страціць прапіску ў наймацнейшым эшалоне Моладзевай хакейнай лігі.

Да прызначэння новага галоўнага трэнера камандай будзе кіраваць Аляксей Шабланаў, які з’яўляецца асістэнтам Міхаіла Захарава ў галоўнай камандзе клуба, што выступае ў Вышэйшай хакейнай лізе адкрытага чэмпіянату Расіі. Таксама кіраваць камандай будзе Алег Рунец, які дапамагаў звольненаму Андрэю Расольку, перадае БЕЛТА.