"Юнацтва" выйграла па булітах у гасцях у "Гомеля"

Як адзначае БЕЛТА, паядынак самых непрымірымых супернікаў экстралігі ў чарговы раз не абыйшоўся без боек. На 32-й хвіліне адбылася сутычка мінчука Аляксандра Абакунчыка і шведскага легіянера гамяльчан Філіпа Б'ёрка. А праз пару хвілінаў у рукапашнай сышліся абаронца гаспадароў Яраслаў Масленікаў і форвард гасцей Уладзіслаў Клачкоў. У выніку Масленікаў быў выдалены да канца гульні.

Гамельчукі выйшлі наперад на пачатку трэцяга перыяду. Тады на лаўцы штрафнікоў апынуліся адразу трое мінчукоў — Максім Слыш, Аляксандр Сырэй і Уладзіслаў Клачкоў. Але за тры з паловай хвіліны да заканчэння асноўнага часу матчу "Юнацтва" здолела адыграцца.

Авертайм пераможца не выявіў. А ў серыі пасляматчавых булітаў ключавой апынулася першая спроба нападніка "Юнацтва" Максіма Слыша.