З’явяцца новыя банкноты наміналам 5 тысяч і 100 рублёў
Нацбанк хоча павысіць іх абароненасць ад падробак.
Новыя купюры з’явяцца 25 ліпеня, паведамляе БелаПАН. Яны амаль не будуць адрознівацца ад старых. Малюнак, колер і памер застануцца старымі. Адно што ў купюры наміналам пяць тысяч рублёў з’явіцца металізіраваная паласа, накшталт такой, якая ёсць у новых дваццаці і пяцідзесяцітысячных банкнотах.
Чым будзе адрознівацца новая купюра ў сто рублёў ад старой, Нацбанк пакуль не паведамляе.