З 1 верасня ў васьмі беларускіх школах пачынаецца эксперымент

Акрамя планшэтаў, Нацыянальны інстытут адукацыі плануе выкарыстоўваць і нэтбукі, паведамляе БелТА. Удзельнікамі эксперыменту стануць навучэнцы мінскіх гімназій № № 20, 7, 30, а таксама школьнікі з Васілішкаўскай сярэдняй школы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, гімназіі № 4 Смаргоні, Наваполацкай гімназіі, вучэбна-педагагічнага комплексу "Сыраваткінскі дзіцячы сад - сярэдняя агульнаадукацыйная школа" Смаргонскага раёна.