З 29 красавіка даражэе малако, хлеб і алкаголь

У прыватнасці, гэта датычыць пастэрызаванага малака і кефіра з каровінага малака тлустасцю да 3,5% уключна, смятаны тлустасцю да 25%, тварага тлустасцю да 9-10%, хлеба, батонаў — на 5%. Папярэдняе падаражэнне малака, кефіра і хлеба адбылося ў пачатку верасня 2011-га — на 5%.

Як паведамляе БЕЛТА, павышэнне датычыць алкагольнай прадукцыі крэпасцю звыш 28%. Пастанова Мінэканомікі апублікаваная ў суботу ў газеце "Рэспублiка".

Нагадаем, папярэдняе павелічэнне мінімальных коштаў на алкаголь адбылося ў траўні 2011 года. Тады рознічныя кошты на гарэлку і спірт ў сярэднім павялічыліся на 10%.