З 5 па 8 сакавіка у Беларусі будуць выхадныя
У Беларусі працоўны дзень з панядзелка 7 сакавіка пераносіцца на суботу 12 сакавіка.
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 24 лютага 2011 года.
Працоўны дзень таксама пераносіцца з панядзелка 2 траўня на суботу 14 траўня 2011 года.
Арганізацыям даецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам, паведамляе БелТА.