З Беларусі дэпартавалі яшчэ адну польскую грамадзянку

Прычыну дэпартацыі жанчыне не патлумачылі. Памежнікі пасадзілі яе на цягнік і толькі сказалі, што Кінга Ксёнжэк неўязная, паведамляе Радыё Свабода.

Раней з Беларусі дэпартавалі супрацоўніцу той самай арганізацыі Магдалену Каліноўскую. “Fundacja Institutum Orientalium” дапамагала беларускім прадпрымальнікам — рыхтавала стажораў для навучання ў Польшчы навыкам вядзення бізнэсу.