З беларускай цыстэрны выцекла рэактыўнае паліва

Здарэнне адбылося на чыгуначнай станцыі Казалінск у Кызылардынскай вобласці. Пры аглядзе цягніка, які рухаўся па маршруце Наваполацк – Белаводск у цыстэрне выяўленая ўцечка рэактыўнага паліва, - гаворыцца ў паведамленні.

Аб'ём разлітага паліва склаў 10 літраў.

Па інфармацыі МНС Казахстана пагрозы насельніцтву і навакольнаму асяроддзю няма. Зараз дзіравая цыстэрна адагнаная на запАсныя шляхі. Пагрозы для насельніцтва і навакольнага асяроддзя няма. Рабочыя на станцыі Казалінск спрабуюць пераліць паліва ў іншую, цэлую цыстэрну.