З Брэсцкай крэпасці скралі мемарыяльную дошку
У ноч на 9 красавіка невядомыя зламыснікі скралі металічную пліту з манумента “Зорка”.
Пра гэта паведамляе прэс-служба абласной міліцыі. Пліту ўсталявалі ў памяць аб растраляных немцамі мясцовых жыхарах. Зараз міліцыя вядзе праверку па факце здарэння і ацэньвае нанесеную музею шкоду.
Фота — panoramio.com