З чаргі на жытло здымуць 30 тысяч мінчукоў

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, у Мінску ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў стаяць 265 тысяч сем'яў і грамадзян. За 10 гадоў гэтая чарга павялічылася ўдвая з-за міграцыі з рэгіёнаў.

Цяпер Мінгарвыканкам правярае грамадзянаў на наяўнасць уласнасці на тэрыторыі ўсёй краіны. І з чаргі ўжо знятыя 13 тысяч грамадзян. Да 1 красавіка гэтая праца будзе завершаная, запэўнівае кіраўнік сталічнага гарвыканкаму.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што забяспечыць усіх мінчукоў жыллём у гарадской рысе ўжо немагчыма. Па гушчыні засялення Мінск у паўтара-тры разы перасягнуў такія еўрапейскія сталіцы, як Берлін, Вена, Рым, Прага і Стакгольм, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Таму ён прапанаваў развіваць каля сталіцы гарады-спадарожнікі.

Фота — vmdaily.ru