З галерэі “Кунстхал” скралі 7 карцінаў на 200 мільёнаў еўра
Злачынцы знеслі творы Пікаса, Маціса, Манэ, Гагена, Меера дэ Хаана і Люсьена Фрэйда.
Дзёрзкае рабаванне адбылося ўночы на аўторак у ратэрдамскай мастацкай галерэі Kunsthal. Выкрадзеныя 7 карцін вядомых мастакоў канца XIX ― XX стагоддзяў. Сярод скрадзеных карцін ― "Галава Арлекіна" Пабла Пікасо, два шэдэўры Клода Манэ (на здымку ― “Мост Чарынг-Крос”), яшчэ чатыры належаць Полю Гагену, Анры Мацісу, Люсьену Фрэйду і Мэйеру дэ Хаану.
Усе выкрадзеныя палотны былі часткай буйной выставы "Авангард", якая адкрылася 7 кастрычніка. Карціны зніклі проста са сценаў галерэі, якая зараз зачыненая. Паліцыя спрабуе высветліць асобы злачынцаў. Невядома таксама, як яны трапілі ў галерэю.