З ініцыятывы Лукашэнкі адродзіцца вытворчасць слуцкіх паясоў

Корбут падкрэсліў, што адраджэнне слуцкіх паясоў ініцыяваў кіраўнік дзяржавы. Ужо распачалася "вялікая комплексная праца" гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, тэхнолагаў, дызайнераў і ткачоў-практыкаў, інфармуе БЕЛТА.

Слуцкія паясы — творы беларускага ручнога ткацтва майстроў другой паловы XVIII — пачатку XIX стагоддзя, унікальная з'ява сусветнай і нацыянальнай мастацкай культуры.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, на сённяшні дзень ніводнае беларускае прадпрыемства не можа зрабіць нават копію слуцкага пояса для продажу тым жа турыстам. Гэтая тэхналогія была страчаная яшчэ стагоддзі таму і яе трэба аднаўляць з дапамогай навукоўцаў.