З ліквідатара уніі ў Беларусі хочуць зрабіць святога

Такія захады кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы пачало яшчэ на пачатку 2011 года.

Нагадаем, што мітрапаліт Літоўскі і Віленскі Іосіф Сямашка быў адным з ініцыятараў ліквідацыі уніяцкага веравызнання ў Беларусі. У 1839 годзе з яго ініцыятывы беларускія уніяты былі прымусовы ўключаныя ў лік праваслаўных. Вернікаў-уніятаў на той час, паводле некаторых звестак, налічвалася каля 80% беларускага насельніцтва.

Аднак пры расійскіх царах Сямашку кананізавалі. Цяпер гэтай ідэяй захапілася кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы. Як паведамляе "Ежедневник", 4 красавіка Сінод Беларускага Экзархата пастанавіў звярнуцца да Маскоўскага Патрыярха Кірылы.