З ляхавіцкай лякарні выпісаныя ўсе маскоўскія дзюдаісты
Агулам у лякарню трапілі 13 спартоўцаў з дзіцячай каманды па дзюдо.
Як паведамляе БелаПАН, сёння выпісаныя трое хлопцаў. Яшчэ 10 былі выпісаныя ўчора. Па словах лекараў, пры паступленні ў лякарню стан усіх дзяцей было здавальняючы, пагрозы іх жыццю не было.
Сёння каманда вяртаецца дадому. Да мяжы з Расіяй яе будзе суправаджаць лекар Ляхавіцкай цэнтральнай райлякарні.
Нагадаем, 13 дзюдаістаў трапілі ў больніцу 9 студзеня. Аднаго з дзяцей з вострай рэспіраторнай інфекцыяй, фарынгітам, выпісалі з лякарні 10 студзеня. Шасцярым паставілі дыягназ востры гастрыт, яшчэ шасці — востры гастраэнтэрыт.