З Новага года зноў падаражэлі цыгарэты

Як паведамляе сайт dengi.onliner.by, падаражанне звязанае з тым, што цяпер кошты на цыгарэты вызначае не Мінэканомікі, а самі вытворцы.

У прыватнасці, цыгарэты CREDO падаражэлі на 2% — да 2,5 тысяч рублёў, "Мінск" і "Прэм'ер" — на 9% да 2,9 тысяч рублёў. Сярод цыгарэтаў, што падаражэлі найбольш — Pall Mall (на 29%, да 5 тысяч рублёў), West (на 25%, да 6 тысяч рублёў), Lucky Strike і Winston (на 27%, да 7 тыс. рублёў) і г.д.

Кошты на асобныя маркі цыгарэт засталіся без змен. Так, не змяніліся кошты на цыгарэты Oscar (8 тысяч рублёў за 1 пачак), Sobranie (20 тысяч рублёў), Vogue (14,15 тысяч рублёў).