Жыхары Баранавічаў збіраюцца ісці ў гарвыканкам з пустымі вёдрамі
Мясцовы водаканал адмовіўся вырашаць праблему з бруднай вадой у кранах дамоў жыхароў прыватнага сектара ў Баранавічах.
З пустымі вёдрамі збіраюцца ісці ў Баранавіцкі гарвыканкам жыхары прыватнага сектара, што знаходзіцца ў раёне Цэнтральнага вакзала. Пра гэта яны паведамілі ў мясцовы вадаканал, калі скардзіліся, што вада з кранаў ідзе проста чорная.
"Вада брудная таму, што ў сістэме паднялі ціск і бруд з трубаў ідзе ў краны", - патлумачылі супрацоўнікі водаканала. Аднак праблему з вадой вырашаць яны не збіраюцца. Бо, паводле іх словаў, вадаправодная сістэма гэтага раёна не знаходзіцца ў іх на балансе.