З п'янствам на працы ў Мінску змагаецца каля 1250 камісій
У Мінску з п'янствам на працоўных месцах змагаецца каля 1250 адмысловых камісій. Агулам у камісіях працуе каля 7 тысяч чалавек.
Як паведаміў начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Мінгарвыканкама Сяргей Хільман, колькасць камісій з кожным годам павялічваецца.
Хільман: "У першым квартале гэтага года камісіі выявілі 600 фактаў распівання спіртных напояў на працоўным месцы. За мінулы год на прадпрыемствах створана 151 камісія па барацьбе з п'янствам".