З ракі пад Шанхаем дасталі шэсць тысяч мёртвых свіней
Кітайскія ўлады заяўляюць, што ад вылаўленых мёртвых свіней якасць вады з ракі Хуанпуцзян, якая ідзе ў мегаполіс, не пагоршылася.
Як паведамляе ВВС са спасылкай на агенцтва Сіньхуа, некаторыя лабараторныя тэсты паказалі наяўнасць у крыві мёртвых свінняў слядоў цыркавірусу, які не перадаецца чалавеку.
Альтэрнатыўнае даследаванне не пацвердзіла гэтую інфармацыю.
Фота — AFP