З вышыні 5 метраў скралі скульптуру-печыва
Здарэнне адбылося ў нямецкім горадзе Гановер.
Як паведамляе агенцтва Associated Press, 20-кілаграмовая скульптура, выкананая з пазалочанай бронзы, 100 гадоў упрыгожвала фасад адной з пякарняў. Як яе скралі ў ажыўленым месцы горада, невядома. Скульптура-печыва была падвешаная на вышыні 5 метраў.
За інфармацыю пра злодзеяў ужо аб'яўленае ўзнагароджанне — тысяча еўра.