З Юрыя Дорна знялі большасць абвінавачванняў

У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы працягваецца працэс над кіраўніком Юдэйскага рэлігійнага аб'яднання Юрыем Дорнам.

28 лютага пракурор зачытала новае абвінавачанне. Згодна з ім, Дорну засталося толькі адно абвінавачанне — перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў. Праўда, згадваюцца дзясяткі эпізодаў.

Першапачаткова ў абвінавачання пяць артыкулаў. Сярод іх і атрыманне хабару, і нявыплата падаткаў, і службовы падлог. І калі ранейшае абвінавачанне "цягнула" на 15 гадоў турмы, то цяпер толькі на тры альбо нават штраф, піша nn.by.

У працэсе абвешчаны перапынак да 6 сакавіка. За гэты час адвакаты павінны азнаёміцца з новым абвінавачваннем і выбудаваць лінію абароны.

Нагадаем, што Дорна затрымалі 13 сакавіка 2012 года. Спярша яго вінавацілі ў атрыманні хабару ў 13 тысяч долараў.

Фота — nn.by