З-за аварыі ў цэнтры Брэста паўтары гадзіны стаялі тралейбусы (фота)

Як паведамляе tomin.by, 13 красавіка ў другой палове дня на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы 17 верасня сутыкнуліся "Опель" і УАЗ. Да месца здарэння пад'язджала "хуткая", аднак, на шчасце, дапамога медыкаў нікому не спатрэбілася.

Дарэчы, гэта ўжо другі выпадак за тыдзень, калі ў Брэсце на некалькі гадзін прыпыняецца рух тралейбусаў. Тады, 9 красавіка, з-за абрыву правадоў была абясточаная тралейбусная лінія, і ў горадзе таксама ўтварыліся заторы.