За адмову "адкатаць пальчыкі" Васіля Палякова будуць судзіць

Савецкі РАУС Гомеля ініцыяваў супраць старшыні абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова адміністрацыйную справу паводле артыкула 23.4 Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў — непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы. Прычынай для распачынання справы стала адмова актывіста АГП прайсці працэдуру дактыласкапіі.

"Міліцыя патрабуе, каб я пагадзіўся здаць адбіткі пальцаў. Натуральна, я адмаўляюся, бо не маю дачынення да тых катэгорыяў людзей, якія абавязаныя гэта зрабіць", — распавёў Палякоў Радыё "Свабода".