За непаспяховасць па трох прадметах школьнікаў будуць адлічваць

Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч агенцтву БЕЛТА. Для навучэнцаў уводзіцца адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні, парушэнне дысцыпліны, абразу педагогаў, распіццё алкагольных напояў, курэнне. Як меры пакарання называюцца заўвага, вымова і адлічэнне. 
Са школы навучэнца змогуць адлічыць толькі з 16 гадоў. Нагодай для адлічэння школьніка ці студэнта могуць стаць непаспяховасць па трох і больш навучальных прадметах, неліквідаваная акадэмічная запазычанасць, адсутнасць на занятках больш як 30 дзён у годзе.