За правапарушэнні ў інтэрнэце штраф складзе ад 10 да 30 базавых велічыняў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 12 траўня прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Кодэкс пра адміністрацыйныя правапарушэнні.
Карацца штрафам будзе дзейнасць па рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, якія маюць падлучэнне да сеткі інтэрнэт, не змешчаных на тэрыторыі Беларусі і (ці) не зарэгістраваных у вызначаным парадку. Таксама будзе карацца парушэнне патрабаванняў заканадаўства па ажыццяўленні ідэнтыфікацыі абаненцкіх прылад і (ці) карыстальнікаў пры аказанні інтэрнэт-паслуг, уліку і захоўванні персанальных звестак карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг, звестак пра абаненцкія прылады, пра аказаныя інтэрнэт-паслугі. Карацца будзе і парушэнне патрабаванняў пра абмежаванне доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюду ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Як адзначае БелаПАН, штраф за такія правапарушэнні будзе складаць ад 10 да 30 базавых велічыняў.