За Pussy Riot заступіліся Б'ёрк і Элайджа Вуд
Яны папоўнілі шэраг славутасцяў, якія падтрымліваюць расійскіх дзяўчат.
Заява ў абарону Надзеі Талаконнікавай, Марыі Алёхінай і Кацярыны Самуцэвіч апублікаваная на сайце Б'ёрк. "На маю думку, расійскія ўлады павінны адпусціць іх дадому, да іх сем'яў і дзяцей. Я хачу запрасіць Pussy Riot праспяваць са мной на сцэне адну песню, напісаную, каб зрабіць сістэму правасуддзя лепш", – напісала ісландская спявачка.
У сваю чаргу Элайджа Вуд, вядомы па ролі Фрода ў фільме "Валадар пярсцёнкаў", у сваім акаўнце ў Twitter напісаў: "Прыгажосць і трываласць да канца ў іх высакародным намеры", суправадзіўшы твіт спасылкай на заключнае слова Кацярыны Самуцэвіч.
Раней дзясяткі славутасцяў запатрабавалі свабоды для Pussy Riot, піша "Газета.ру". У падтрымку групы выказваліся Мадона, Піт Таўнсэнд, Джарвіс Кокер, Дэні дэ Віта, Стывен Фрай, Тэры Гільям, Стынг, Red Hot Chili Peppers, Franz Ferdinand, Пітэр Гэбрыэл, Faith No More, Anti-Flag, Zola Jesus, Ніна Хаген, Марк Алманд і Эд-Рок з Beastie Boys.
Удзельніцы панк-групы ад сакавіка знаходзяцца пад арыштам. 17 жніўня будзе абвешчаны прысуд па іх справе. Пракурор запатрабавала прысудзіць іх да трох гадоў турэмнага зняволення за мастацкую акцыю ў храме Хрыста-Збаўцы.
Фота — euronews.com