За разбітае шкло мазырскі ліцэіст сядзе на некалькі гадоў

Навучэнец Мазырскага прафесійнага ліцэя кінуў камень у шкло цягніка, які праходзіў побач, і разбіў лабавое шкло. Па шчаслівай выпадковасці машыністы не пацярпелі.

Улічваючы, што цягнік зусім новы, кошт кампенсацыі за разбітае шкло складае амаль 40 мільёнаў рублёў. Грошы будуць выплачваць бацькі ліцэіста. Сам хлопец асуджаны на некалькі год калоніі, пішуць “Гомельские ведомости”.

Фота — arlingtonglassrepair.com