За выкананне планаў пяцігодкі будуць матэрыяльна заахвочваць
17 снежня на паседжанні прэзідыўма Саўміна прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі даручыў распрацаваць пастанову пра матэрыяльнае заахвочванне за выкананне паказчыкаў новай пяцігодкі.
Магчыма, у пастанове ўлічаць і досвед савецкага часу, калі механізм заахвочвання ўдарнікаў сацыялістычнай працы быў дасканала прапрацаваны. Асаблівае ўзнагароджванне атрымлівалі працаўнікі, якія выконвалі пяцігадовыя планы датэрмінова.