Зафіксаваны рэкордны ўзровень беспрацоўя ў еўразоне
У красавіку ў 17 яе краінах ён дасягнуў 11%.
Гэта максімальны паказчык з моманту адсочвання гэтых звестак. У красавіку 2012-га без працы былі 17 мільёнаў 400 тысяч еўрапейцаў — самы высокі паказчык ад 1995 года, паведамляе Reuters.
Эканамісты мяркуюць, што такі рост беспрацоўя звязаны з глыбокім спадам вытворчасці ў еўразоне. Найбольш спрыяльная сітуацыя — у Аўстрыі, дзе ўровень беспрацоўя знізіўся амаль на 4%, найгоршая — у Іспаніі, дзе ён узрос на 24%, у Грэцыі — на 21%.