Закаханы ўкраінец скраў тры дзясяткі папугаяў для дзяўчыны

Здабычай злачынцы сталі 32 папугаі ды 5 фільтраў для акварыўмаў, паведамляе сайт "Подробности". Апроч птушак і фільтраў не знікла нічога — зламысніка не зацікавілі нават грошы ў касе гандлёвай залы.

Як выявілі міліцыянты, жыхар Ковеля пайшоў на злачынства з-за сваёй дзяўчыны, якая хацела атрымаць у падарунак канарку. А яе кавалер вырашыў зрабіць ёй больш маштабны падарунак і прынесці адразу некалькі дзясяткаў папугаяў.

Падазронага знайшлі па адбітках абутку. 24-гадоваму ўкраінцу пагражае ад трох да шасці гадоў пазбаўлення волі.